Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адстаўка ўраду Інгушэціі


Урад Інгушэціі сёньня сышоў у адстаўку.

Кіраўнік Інгушэціі Юнус-Бэк Еўкураў заявіў, што прэм’ер-міністар Аляксей Вараб’ёў пераходзіць на іншую пасаду.

Новы кіраўнік ўраду будзе прызначаны цягам бліжэйшых двух тыдняў. Імя кандыдата пакуль не паведамляецца.

Аляксей Вараб’ёў, які ачольваў кабінэт Інгушэціі ад кастрычніка 2009 году, прызначаны кіраўніком дэпартамэнту па фізкультуры і спорту Масквы.
XS
SM
MD
LG