Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпіс мільярдэраў сьвету паводле часопісу Forbes


Масква – горад, дзе пражывае найбольш мільярдэраў – 79 чалавек, наступны – Нью-Ёрк – 58 чалавек. Такія лічбы падае сёлетні штогадовы сьпіс самых багатых людзей сьвету паводле часопісу Forbes.

Самы багаты чалавек сьвету, мэксыканскі магнат Карляс Сьлім, захаваў першае месца, якое заняў летась. Ён зарабіў больш грошай, чым любы зь іншых 1209 мільярдэраў у мінулым годзе – 20,5 млрд. даляраў ЗША – і павялічыў сваё багацьце да 74 мільярдаў даляраў. Часопіс адзначыў, што Кітай амаль падвоіў лік сваіх мільярдэраў да 115, у сьпіс ўвайшлі 413 амэрыканскіх і 101 расейскі грамадзянін.

Другое месца ў агульным рэйтынгу заняў бос кампаніі Microsoft Біл Гейтс (56 млрд. даляраў) і Ўорэн Бафэт (50 млрд. даляраў).

Самы багаты расеец, гаспадар Наваліпецкага мэталюргічнага камбінату Ўладзімер Лісін (24 млрд. даляраў) апынуўся на 14 месцы ў сьвеце. Сярод фігурантаў сёлетняга сьпісу Forbes – 8 украінцаў, 5 казахстанцаў і 4 палякі. Грамадзянаў Беларусі ў сьпісе няма.

Вось яшчэ некаторыя статыстычныя дадзеныя з Forbes 2011 рэйтынгу мільярдэраў ў сьвеце:

  • У 2011 годзе ў сьвеце было 1210 мільярдэраў, у параўнаньні з 1011 у мінулым годзе. Сярод іх 102 жанчыны, у параўнаньні з 89-ю ў 2010 годзе.
  • 648 мільярдэраў, якія павялічылі сваё багацьце ў мінулым годзе. Багацьце 160-ці зьменшылася, а 146 засталіся “пры сваіх”.
  • 214 мільярдэраў дэбютавалі ў сьпісе Forbes. З Бразыліі, Расеі, Індыі і Кітаю 108 з гэтых пачаткоўцаў.
  • 47 чалавек пакінулі сьпіс ў параўнаньні зь мінулым годам, яшчэ 10 памерлі, 42 – вярнуліся ў сьпіс мільярдэраў
  • Самы малады мільярдэр – 26-гадовы амэрыканец Дастын Москавіц, суўладальнік Facebook (2,7 млрд. даляраў), а самы стары – 100-гадовы швайцарскі мільярдэр Уолтэр Гэфнэр (4 млрд. даляраў).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG