Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прапанаваў адмяніць візы


Сустрэча віцэ-прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна і прэм'ер-міністра Расеі Уладзімера Пуціна. Масква, 10 сакавіка 2011 г.
Сустрэча віцэ-прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна і прэм'ер-міністра Расеі Уладзімера Пуціна. Масква, 10 сакавіка 2011 г.
Прэм’ер-міністар Расеі Уладзімер Пуцін сёньня ў часе сустрэчы з віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам прапанаваў зрабіць “гістарычны крок” -- адмяніць візавы рэжым паміж Расеяй і ЗША.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША адказаў, што гэта “добрая ідэя”.

У часе перамоваў Байдэна з Пуціным абмяркоўваліся эканамічныя сувязі дзьвух краінаў, магчымасьці далучэньня Расеі да Усясьветнай гандлёвай арганізацыі.

Напярэдадні Байдэн сустрэўся з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым.
XS
SM
MD
LG