Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына зьменіць канстытуцыю


У Вугоршчыне апублікаваны праект новай канстытуцыі, якая зьмяняе назву краіны, а таксама вызначае максімальны памер нацыянальнай запазычанасьці.

Прапаноўваецца афіцыйна называць краіну не “Вугорскай рэспублікай”, а проста “Вугоршчынай”.

Адзін з артыкулаў новага праекта канстытуцыі забараняе рост нацыянальнага доўга да ўзроўню, які б перавышаў 50 % валавога ўнутранага прадукту.

Шэраг іншых прапановаў у праект не ўвайшлі, напрыклад такіх, як, забарона абортаў, паводле патрабаваньня хрысьціянскіх дэмакратаў.

Праект канстытуцыі будзе прадстаўлены парлямэнту Вугоршчыны 14 сакавіка.
XS
SM
MD
LG