Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кангрэсе ЗША слуханьні аб радыкалізацыі мусульманаў


Удзельніца акцыі пратэсту супраць слуханьняў у Кангрэсе аб радыкалізацыі мусульманства з плякатам "Ад сёньня я таксама мусульманка!". Нью-Ёрк, 6 сакавіка 2011 г.
Удзельніца акцыі пратэсту супраць слуханьняў у Кангрэсе аб радыкалізацыі мусульманства з плякатам "Ад сёньня я таксама мусульманка!". Нью-Ёрк, 6 сакавіка 2011 г.
У Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША сёньня чакаюцца слуханьні ў пытаньні радыкалізацыі некаторых мусульманскіх супольнасьцяў ЗША.

Старшыня камітэту нацыянальнай бясьпекі Палаты прадстаўнікоў Пітэр Кінг заявіў, што яго непакоіць імкненьне “Аль-Каіды” далучыць амэрыканскіх мусульманаў да тэрарыстынай дзейнасьці.

Кінг лічыць, што лідэры мусульманскай супольнасьці ЗША і імамы мячэцяў ня робяць дастаткова намаганьняў для процістаяньня радыкалізацыі маладых мусульманаў і не супрацоўнічаюць з праваахоўчымі органамі для прадухіленьня тэрактаў.

Прадстаўнікі мусульманскай супольнасьці ЗША і грамадзянскія актывісты выступілі супраць слуханьняў у Кангрэсе на гэтую тэму.
XS
SM
MD
LG