Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістанцы наракаюць на свой урад


Пасьля выбуху каля вёскі Адэзай пад Пешаварам. 9 сакавіка 2011 г.
Пасьля выбуху каля вёскі Адэзай пад Пешаварам. 9 сакавіка 2011 г.
У Пакістане лідэр вайсковага фармаваньня, якое змагаецца з талібамі, не выключае, што яго атрады могуць спыніць супрацоўніцтва з уладамі.

Дзілвар Хан заявіў сёньня, што ўрад павінен значна больш падтрымліваць мясцовых дабраахвотнікаў, якія змагаюцца з ваеўнікамі.

Дзілвар Хан выступіў на паховінах аднаго з 36 забітых у выніку ўчорашняга тэракту ў ваколіцах гораду Пешавар. Бальшыня ахвяраў выбуху, які ўчыніў сьмяротнік, -- удзельнікі мясцовага вайсковага фармаваньня, якое змагаецца з талібамі.
XS
SM
MD
LG