Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн запэўніў Крэмль у падтрымцы пры ўступе ў УГА


Віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн у рамках свайго візыту ў Маскву правёў перамовы з крамлёўскім кіраўніцтвам. Падчас сустрэчы з расейкім віцэ-прэм’ерам Ігарам Шувалавым Байдэн запэўніў яго ў падтрымцы Вашынгтонам уступу Расеі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю(УГА). Заплянаваная сустрэча Байдэна з расейскім прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым.

У чацьвер Джозэф Байдэн таксама сустрэнецца з лідэрамі апазыцыі і грамадзянскімі актывістамі. Акрамя гэтага, віцэ-прэзідэнт ЗША выступіць з прамовай у Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце.

Белы дом спадзяецца, што ў Байдэна атрымаецца закласьці аснову для “перазапуску” расейска-амерыканскіх зносін, аб неабходнасьці якога казаў Барак Абама, калі стаў прэзыдэнтам ЗША ў 2009 годзе.
XS
SM
MD
LG