Кіраўніцтва ЭЗ упэўненае, што бакі змогуць знайсьці ўзаемапрымальныя рашэньні. Тым часам, у Бялградзе заяўляюць, што перамоўны працэс будзе доўжыцца не менш за дзесяць гадоў. Адзначаецца, што ў часу пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Косава тры гады таму гэта першы выпадак, калі прадстаўнікі Прышціны і Бялграду селі за стол перамоваў.
Кансультацыі пад эгідай ЭЗ пачаліся ўвечары ў аўторак, 8 сакавіка, паведамляе агенцтва DPA.
У той час як прадстаўнікі Бялграду хацелі б, перш за ўсё, вярнуцца да абмеркаваньня дзяржаўна-прававога статусу Косава, пасланцы Прышціны настойваюць на рашэньні "практычных пытаньняў", напрыклад, арганізацыі мытных службаў, энэргазабесьпячэньня і абароны межаў