11 сакавіка ў менскім Палацы мастацтва адкрыецца выстава, прысьвечаная 20-годзьдзю творчай суполкі "Пагоня" Беларускага саюзу мастакоў.
Пра гэта БелаПАН паведаміў адзін з заснавальнікаў суполкі і першы яе старшыня, мастак і грамадзкі дзеяч Аляксей Марачкін.
Паводле яго слоў, "Пагоня" нарадзілася разам зь незалежнай Рэспублікай Беларусь, калі сярод мастакоў узьнікла ідэя аб'яднаньня на глебе беларускай справы, незалежнасьці Айчыны і нацыянальна арыентаванага мастацтва.
"Мы ўжо раней скінулі зь сябе путы сацрэалізму і з пачаткам новай хвалі нацыянальнага адраджэньня імкнуліся ўдыхнуць у сваю творчасьць нешта новае, да чаго ішлі гадамі. У гэты знакавы для Беларусі пэрыяд суполка была зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі як асобная арганізацыя. Але ў сувязі з папрокамі з боку іншых мастакоў, якія лічылі, што "Пагоня" расколвае БСМ, рада "Пагоні" прыняла рашэньне аб аўтаномным існаваньні ў рамках саюзу", — сказаў Марачкін.
Сярод мастакоў, якія зрабілі найбольшы ўклад у дзейнасьць суполкі, ён назваў Яўгена Куліка, Міколу Купаву, Уладзіміра Крукоўскага, Георгія Скрыпнічэнку, Генадзя Драздова, Алеся Шатэрніка, Віктара Маркаўца, Уладзіміра Сулкоўскага, Юрыя Піскуна.
Па словах Марачкіна, хоць з 1994 году дзейнасьць нацыянальна арыентаваных мастакоў не падтрымліваецца афіцыйнымі ўладамі, да канца 90-х гадоў "Пагоня" амаль кожны год праводзіла выставы, прысьвечаныя Дню Волі. "Але на пачатку новага стагодзьдзя з-за ціску кіраўніцтва БСМ і цэнзуры ўладаў выставы суполкі перажылі пэрыяд "белых плям", калі з экспазыцый здымаліся творы, пра што сьведчылі адпаведныя анатацыі", — адзначыў Марачкін.
Ён выказаў падзяку сёньняшняму кіраўніцтву БСМ, якое ляяльна ставіцца да суполкі, а таксама спадзеў, што выстава адбудзецца ў Палацы мастацтва і будзе працаваць да 25 сакавіка — 93-й гадавіны абвяшчэньня БНР.
Заплянавана паказаць лепшыя творы сябраў "Пагоні", якая аб'ядноўвае каля 70 жывапісцаў, графікаў, скульптараў і майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
"З-за нонканфармізму — мастацтва супраціву, на пазыцыях якога стаіць суполка — дзяржава вельмі рэдка купляе творы сябраў "Пагоні" і заключае зь імі дагаворы. Але не адносіны чыноўнікаў турбуюць нас, нам балюча за Беларусь", — падкрэсьліў Марачкін. Сам ён падрыхтаваў да выставы карціну, якая мэтафарычна адлюстроўвае падзеі 19 сьнежня на сталічнай плошчы Незалежнасьці.