Праваабарончыя арганізацыі і рухі, грамадзкія актывісты працягваюць акцыю салідарнасьці з палітзьняволенымі. Актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Вызваленьне» патрабуюць дасьледаваньня ў справе катаваньня зьняволеных у турме КДБ, камітэт абароны рэпрэсаваных "Салідарнасьць" працягвае шукаць валянтэраў для дапамогі сем'ям палітвязьняў, а сябры партыі БХД заклікаюць на штодзённую малітву за ўсіх пацярпелых ад перасьледу ўладаў пасьля 19 сьнежня.
Актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Вызваленьне», якую заснавалі сваякі зьняволеных палітыкаў, рыхтуюць ліст пратэсту супраць забароны на адвакацкую дзейнасьць Паўлу Сапелку, які абараняў адразу трох зьвінавачаных паводле крымінальнай справы аб падзеях 19 сьнежня: Андрэя Саньнікава, Зьмітра Дашкевіча і Паўла Севярынца. Таксама яны дамагаюцца расьледаваньня заяўленых фактаў аб катаваньнях у турме КДБ, кажа жонка асуджанага Аляксандра Атрошчанкава Дар'я:
"Я даслала заяву генэральнаму пракурору, у якой напісала пра тое, што мой муж пацьвердзіў, што яго таксама катавалі ў КДБ, і я прашу, каб яны правялі сваю пракурорскую праверку. І каб яны рабілі гэта такім чынам, каб гэта не пацягнула за сабой яшчэ большых рэпрэсій адносна майго мужа і яго сукамэрнікаў. І я спыняцца ня буду, гэтаксама, як нашае "Вызваленьне". Мы будзем рабіць усё магчымае для канчатковага вызваленьня нашых родных".
Камітэт абароны рэпрэсаваных "Салідарнасьць" па-ранейшаму заклікае неабыякавых людзей стаць валянтэрамі, каб дапамагчы ня толькі пацярпелым, але і іх сем'ям. Такія людзі зьяўляюцца, але іх пакуль недастаткова, кажа намесьніца старшыні "Салідарнасьці" Эніра Браніцкая:
"У нас усё яшчэ няма 42-чалавек, якія былі бы "прыпісаныя" да сем'яў, бо людзі па-рознаму працуюць ці вучацца, але самыя пільныя патрэбы мы вырашаем. Праца ёсьць: да прыкладу, зараз мы ўдакладняем каго і на якія выданьні трэба падпісаць, каб людзі не заставаліся ў інфармацыйнай блякадзе. Бо ня ўсе сем'і спраўляюцца гэта зрабіць.”
Пакуль нешматлікімі застаюцца і малітоўныя акцыі, якія штодня адбываюцца каля касьцёлу сьвятых Сымона і Алены альбо Чырвонага касьцёлу ў Менску. Актывісты партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя заклікаюць далучацца да іх усіх неабыякавых людзей, кажа адна з ініцыятарак і актыўных удзельніц Валерыя Чарнаморцава:
"Малітоўныя акцыі салідарнасьці адбываюцца штодня а 20-гадзіне: прыходзяць людзі, ставяць сьвечкі каля скульптуры Арханёла Міхала, які забівае злога – што вельмі сымбалічна. Людзі моляцца, прычым узгадваюць усе прозьвішчы зьняволеных, таксама сьпяваюць "Магутны Божа". Адзінае што – людзей прыходзіць мала. Таму мы заклікаем далучацца да гэтай акцыі салідарнасьці, пакуль ёсьць такая магчымасьць і выказаць сваю салідарнасьць з усімі вязьнямі і пацярпелымі".