Прэзыдэнт ЗША Барак Абама папярэдзіў кіраўніцтва Лібіі аб адказнасьці за гвалт супраць цывільнага насельніцтва.
Вашынгтон і яго саюзьнікі па НАТО не выключаюць магчымасьці вайсковых захадаў супраць рэжыму Муамара Кадафі.
У тым жа часе Дзярждэпартамэнт ЗША падкрэсьлівае, што пакуль не робіць пастаўкі зброі лібійскім антыўрадавым сілам. НАТО неперарыўна сочыць за Лібіяй пры дапамозе сыстэмаў радыёэлектроннага сачэньня.
Францыя і Вялікая Брытанія паведамілі, што будуць дамагацца адабрэньня Радай бясьпекі ААН пляну стварэньня над Лібіяй зоны, вольнай ад палётаў.
Баі паміж войскамі Кадафі і паўстанцамі на ўзьбярэжжы Лібіі працягваюцца. Дакладных зьвестак аб ахвярах няма, але вядома, што ад пачатку хваляваньня загінулі тысячы чалавек.