Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дню жанчын – 100 гадоў


Савецкі плякат 1932 году
Савецкі плякат 1932 году
Адмысловы аддзел ААН у справах жанчын Women Watch адзначае "значны прагрэс" у пытаньні зьмены становішча жанчын у сьвеце – праз сто гадоў пасьля ўсталяваньня Міжнароднага жаночага дня.

Былы прэзыдэнт Чылі Вэроніка Мішэль Бачэлет заявіла, што жанчыны, якія паклалі пачатак барацьбе за свае правы сто гадоў таму, верагодна, паглядзелі б на сёньняшні сьвет са зьмяшаным адчуваньнем гонару і расчараваньня.

Бачэлет адзначыла, што гендэрная роўнасьць застаецца аддаленай мэтай – паколькі жанчыны ўсё яшчэ становяцца ахвярамі дыскрымінацыі, а іх роля ў эканоміцы і палітыцы па-ранейшаму вельмі малая.
XS
SM
MD
LG