Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кабуле -- антыамэрыканская дэманстрацыя


Пратэстоўцы ў Кабуле паляць выяву прэзыдэнта ЗША ў часе дэманстрацыі ў памяць забітых сіламі НАТО дзяцей. Аўганістан, 6 сакавіка 2011 г.
Пратэстоўцы ў Кабуле паляць выяву прэзыдэнта ЗША ў часе дэманстрацыі ў памяць забітых сіламі НАТО дзяцей. Аўганістан, 6 сакавіка 2011 г.
У сталіцы Аўганістану Кабуле сотні людзей сёньня выйшлі на дэманстрацыю ў памяць дзевяці дзяцей, забітых войскамі НАТО.

Дзеці загінулі ў правінцыі Кунар на ўсходзе Аўганістану ў выніку паветранай апэрацыі міжнародных вайсковых сілаў НАТО.

Дэманстранты несьлі партрэты забітых дзяцей і скандавалі “Сьмерць Амэрыцы!”.

Прадстаўнікі міжнародных сіл заявілі, што дзяцей памылкова прынялі за ваеўнікоў, якія раней арганізавалі напад на вайсковую базу ЗША.

Камандуючы войскамі амэрыканскі генэрал Дэвід Пэтрэус папрасіў прабачэньня за забойства дзяцей. Прэзыдэнт ЗША выказаў глыбокае шкадаваньне аб гэтых ахвярах прызэдэнту Аўганістану Хаміду Карзаю.

Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай заявіў сёньня кіраўніку войскаў амэрыканскаму генэралу Дэвіду Пэтрэусу, што ахвяры з цывільнага насельніцтва ў выніку дзеяньняў кіраванымі ЗША войскаў “больш не прымальныя” і што прабачэньняў “не дастаткова”.
XS
SM
MD
LG