Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ірляндыі будзе кааліцыйны ўрад


У Ірляндыі правацэнтрысцкая партыя "Фінэ Гэйл" і лейбарысты сёньня пагадзіліся сфармаваць кааліцыйны ўрад.

Пра гэта паведаміў журналістам лідэр партыі "Фінэ Гэйл" Энда Кэні.

Асноўная ўвага на перамовах паміж дзьвюма партыямі, якія атрымалі найбольшую колькасьць парлямэнцкіх месцаў, было нададзена барацьбе з дэфіцытам бюджэту і скарачэньнем выдаткаў на дзяржаўны сэктар.

Партыя "Фіана Файл", якая доўгі час знаходзілася пры ўладзе, прайграла выбары, якія адбыліся на мінулым тыдні, аднак яе асноўная суперніца, "Фінэ Гэйл", не набрала простай большасьці.

Кааліцыйны ўрад "Фінэ Гэйл" і лейбарыстаў узначаліць лідэр "Фінэ Гэйл" Энда Кэні.
XS
SM
MD
LG