Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёндан асудзіў рэпрэсіі ў Беларусі


Міністар у Пытаньнях Эўропы Вялікай Брытаніі Дэвід Лідынгтон
Міністар у Пытаньнях Эўропы Вялікай Брытаніі Дэвід Лідынгтон
Беларускія ўлады павінны "неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных і скасаваць абвінавачаньні супраць іх. Гэта стала б крокам у накірунку да аднаўленьня дыялёгу зь міжнароднай супольнасьцю". З такім заклікам да афіцыйнага Менску выступіў сёньня міністар у пытаньнях Эўропы Вялікай Брытаніі Дэвід Лідынгтон у спэцыяльнай заяве, прысьвечанай Беларусі, абнародаванай на сайце брытанскага МЗС.

"Вялікая Брытанія ў наймацнейшай форме асуджае нядаўнія выракі спадарам Яўгену Парфянкову, Дзьмітрыю Новіку, Аляксандру Малчанаву і Аляксандру Атрошчанкаву", – падкрэсьліваецца ў заяве.

Прысуды называюцца палітычна матываванымі і непрапарцыйнымі нават выстаўленым абвінавачаньням.

Лёндан таксама занепакоены ціскам на адвакатаў палітзьняволеных і быў "шакаваны" заявай былога кандыдата на прэзыдэнта Алеся Міхалевіча аб абыходжаньні зь ім у турме КДБ. Брытанскі міністар заклікае беларускія ўлады да "хуткага, глыбокага і незалежнага расьсьледаваньня паведамленьняў аб катаваньнях, фізычным прымусе і запалохваньні".
XS
SM
MD
LG