Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

На двары


Ад 1 да 8 марозу, удзень выгляне сонца.

Не праходзьце міма


Штодня а 20-й вечара малітоўныя акцыі салідарнасьці з палітзьняволенымі і рэпрэсаванымі ля Чырвонага касьцёла ў Менску.

Падарунак календара


Сёньняшні працоўны дзень перанесены на суботу, 12 сакавіка.

Там, дзе нас няма


У Парыжы пачнецца судовы працэс супраць былога прэзыдэнта Жак Шырака, якога абвінавачваюць у стварэньні фіктыўных працоўных месцаў у парыскай мэрыі і злоўжываньні дзяржаўнымі сродкамі.

Таксама ў гэты дзень


1926 – адбылася першая пасьпяховая радыётэлефоннай размова праз акіян, паміж Нью Ёркам і Лёнданам.
1943 – савецкія партызаны расстралялі ў Менску беларускага нацыянал-сацыялістычнага палітыка Фабіяна Акінчыца.
1967 – у СССР уведзены пяцідзённы рабочы тыдзень.
1969 – Голда Мэір стала першай у гісторыі жанчынай, абранай прэм’ер-міністрам Ізраіля. Яе сям’я паходзіла зь Пінску.
1982 – славуты кінарэжысёр Андрэй Таркоўскі выехаў на захад.
2006 – Аляксандар Казулін напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў наведаў Бэрлін. Нямецкі МЗС заклікаў улады Беларусі гарантаваць бясьпеку кандыдатаў.

Ёсьць нагода


8 сакавіка – дзень нараджэньня Андрэя Саньнікава. Камітэт абароны рэпрэсаваных "Салідарнасьць" заклікае дасылаць яму паштоўкі.

Мінус 365


Грыбаўскайце запрасіла Лукашэнку на ўрачыстасьці ў Вільню

Цытата на памяць


“Пэсымізм – гэта раскоша, якую габрэі сабе ня могуць дазволіць.”
Голда Мэір
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG