Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя 5-6 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...


...і завейна. Тэмпэратура: -6 – 0 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


5-6 – Міжнародны рыцарскі фэстываль "Белы Замак". Гістарычна-культурны цэнтар "Рытэрбург" у Менскім раёне.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


5 – У Сочы сустрэча прэзыдэнтаў Армэніі і Азэрбайджану.

5 – У Пэкіне адкрываецца штогадовая сэсія народных дэпутатаў Кітаю.

6 – Парлямэнцкія выбары ў Эстоніі.

6 – Прэзыдэнцкія выбары ў Бэніне.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


5 – У 1928 нарадзіўся калюмбійскі пісьменьнік Габрыэль Гарсія Маркес, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі, аўтар славутых раманаў "Сто гадоў самоты", "Восень патрыярха", "Каханьне ў час халеры".

5 – У 1946 былы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Ўінстан Чэрчыль, выступаючы ў горадзе Фултане ў ЗША, ужыў тэрмін "жалезная заслона" (iron curtain) ў адносінах да пасьляваеннага падзелу Эўропы на камуністычную і некамуністычную часткі. Тэрмін "жалезная заслона" стаў адной з найбольш вядомых палітычных мэтафар у сусьветнай гісторыі, а прамова Чэрчыля ў Фултане – пунктам адліку "халоднай вайны".

5 – У 1953 памёр савецкі дыктатар Іосіф Сталін.

5 – У 1966 памерла расейская паэтка Ганна Ахматава.

6 – У 1944 прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады Радаслаў Астроўскі падпісаў загад аб арганізацыі Беларускай Краёвай Абароны.

6 – У 1990 у Менску было створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, якое арганізацыйна аб’ядноўвае беларускія асяродкі ва ўсім сьвеце.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


6 – Дзень незалежнасьці Ганы (1957).

МІНУС 365:


Лукашэнка: “Жанчыны за 5 гадоў выходзяць са строю”.

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Ад Шчэціну над Балтыкай да Трыесту над Адрыятыкай, праз увесь кантынэнт, была апушчаная «жалезная заслона». За гэтай лініяй разьмяшчаюцца ўсе сталіцы старых дзяржаваў Сярэдняй і Ўсходняй Эўропы: Варшава, Бэрлін, Прага, Вена, Будапэшт, Бялград, Бухарэст і Сафія – усе гэтыя знакамітыя горады з насельніцтвам вакол іх знаходзяцца ў тым, што я павінен назваць савецкай сфэрай, і ўсё яны, у той ці іншай форме, зьяўляюцца аб'ектамі ня толькі савецкага ўплыву, але і вельмі высокага кантролю з боку Масквы".

Вінстан Чэрчыль, з правмовы ў Фултане ў 1946.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG