Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех адмовіўся сёньня ад прапанаванага апазыцыяй пляну перадачы ўлады.
Напярэдадні апазыцыя прапанавала Салеху плян пераходнага пэрыяду, які прадугледжвае адстаўку прэзыдэнта да канца 2011 году.
Раней Алі Абдула Салех заявіў, што ня будзе балятавацца на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах у 2013 годзе. Ён, аднак, адмаўляецца сыходзіць раней.
Тым часам апазыцыя працягвае акцыі пратэсту, якія пачаліся ў сярэдзіне лютага. Адна з найбуйнейшых акцыяў прайшла сёньня ў сталіцы краіны Сане.
Раней сёньня шыіцкія паўстанцы зьвінавацілі вайскоўцаў у нанясеньні ракетнага ўдару па пратэстоўцах на поўначы краіны. Паведамляецца, што ў выніку інцыдэнту загінулі два чалавекі і 13 былі параненыя.