Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туніс: выбары прызначаныя на ліпень


Пратэсты ў Тунісе, што прывялі да адстаўкі прэзыдэнта Бэн Алі, студзень 2011
Пратэсты ў Тунісе, што прывялі да адстаўкі прэзыдэнта Бэн Алі, студзень 2011
У Тунісе выбары прадстаўнікоў рады, якая мецьме права напісаньня новай канстытуцыі краіны, адбудуцца 24 ліпеня. Пра гэта заявіў выканаўца абавязкаў прэзыдэнта краіны Фуад Мэбазаа. Да гэтай даты часовы ўрад працягне выконваць свае абавязкі.

Пасьля зьвяржэньня прэзыдэнта Тунісу Бэн Алі Канстытуцыйная рада пастанавіла, што датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары павінны адбыцца на працягу 60 дзён.

У нядзелю Махамэд Ганушы, які ачольваў пераходны ўрад, падаў у адстаўку пад ціскам апазыцыі.

Прэм'ер-міністрам Тунісу прызначаны Бэджы Каід-Эсэбсі, які займаў шэраг міністэрскіх пасадаў пры экс-прэзыдэнце Хабібе Бургібе.
XS
SM
MD
LG