Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч: Эўропа спыняе супрацоўніцтва з урадам да вызваленьня вязьняў


Міністры замежных спраў краін “Вышаградзкай групы” – Вугоршчыны, Польшчы, Славаччыны і Чэхіі – а таксама Нямеччыны зрабілі напярэдадні ў Браціславе заяву па Беларусі. Яны заклікалі Аляксандра Лукашэнку вызваліць усіх палітычных вязьняў і спыніць перасьлед апазыцыі. У адваротным выпадку Менску пагражаюць далейшыя санкцыі. Таксама ў Браціславе 2-4 сакавіка адбываецца міжнародная канфэрэнцыя па бясьпецы "Globsec-2011". Яе ўдзельнікі абмяркоўваюць сытуацыю ў Беларусі. У гэтых і іншых міжнародных мерапрыемствах у Браціславе бярэ ўдзел лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч.

Гутарка з Аляксандрам Мілінкевічам. 4.03.2011
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:09 0:00
Наўпроставы лінк


Абламейка:
Учора ў Браціславе была зроблена даволі жорсткая заява на адрас Лукашэнкі ад імя міністраў замежных спраў краін “Вышаградзкай групы”, а таксама Нямеччыны і кіраўніцы зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан. Выглядае, што падзеі ў арабскіх краінах не адцягнулі ўвагі Эўразьвязу ад сытуацыі ў Беларусі?

тэма Беларусі будзе ў бліжэйшы час адной з найважнейшых у Эўразьвязе,
Мілінкевіч:
Абсалютна так, і тэма Беларусі будзе ў бліжэйшы час адной з найважнейшых у Эўразьвязе, таму што гэта тэма ня толькі парушэньня правоў чалавека. Хаця гэта, безумоўна, першасная прычына. Але таксама гэта – праблема бясьпекі. Краіны таталітарныя, краіны, дзе парушаюцца правы чалавека, дзе няма дэмакратыі – яны непрадказальныя. І аб гэтым гаварылася і на канфэрэнцыі, і на сустрэчы міністраў "Вышаградзкай групы". Яны будуць рабіць усё магчымае, каб Беларусь вярнулася ў рэчышча дэмакратыі.

Абламейка: Учора позна ўвечары вы мелі сустрэчу з эўракамісарам Штэфанам Фюле? Не маглі б вы расказаць для нашых слухачоў пра яе вынікі?

Для эўракамісара Фюле, і для ўсёй Эўракамісіі вельмі важна знайсьці сёньня формы супрацоўніцтва зь Беларусьсю. Таму што супрацоўніцтва з урадам прыпыняецца да вызваленьня вязьняў
Мілінкевіч:
Для эўракамісара Фюле, і для ўсёй Эўракамісіі вельмі важна знайсьці сёньня формы супрацоўніцтва зь Беларусьсю. Таму што супрацоўніцтва з урадам прыпыняецца да вызваленьня вязьняў, і акцэнт у супрацы з нашай краінай будзе рабіцца на супрацоўніцтва з грамадзтвам, перш за ўсё з дэмакратычнай часткай грамадзтва, зь няўрадавымі арганізацыямі, і на падтрымцы вольных мэдыяў. Пра гэта мы гаварылі з эўракамісарам. Такім чынам, супрацоўніцтва з урадам прыпыняецца і пераносіцца на недзяржаўны сэктар. Але гэтыя праекты нялёгка рэалізаваць, бо краіна самаізалюецца.

Мы гаварылі таксама пра тое, што беларускаму народу дорага каштуе захаваньне той сыстэмы ўлады, якую пабудаваў Лукашэнка. Беларускі народ цярпіць і трэба зрабіць усё, каб ён гэтага не адчуваў. Прапаганда, безумоўна, будзе выкарыстоўваць тое, што ў нас адбылося на выбарах, і сёньняшнія суды над палітвязьнямі – будуць казаць, што на Захадзе ворагі, а ўнутры краіны іх агенты. Таму мы павінны гэта ўсё разьбіваць, бо гэта поўная хлусьня, і беларусы павінны ведаць, што ізалюецца не беларускі народ, але ўлада, якая паводзіць сябе неадпаведна нормам жыцьця ў Эўропе.

Абламейка: Учора ў Браціславе адбывалася таксама сустрэчы кіраўніцтва Эўразьвязу з прадстаўнікамі краін “Усходняга партнэрства”. Беларусь прадстаўляў намесьнік міністра замежных справаў Валеры Варанецкі, які не зьявіўся на выніковай прэс-канфэрэнцыі. На вашу думку, “браціслаўскі наступ” на беларускі рэжым будзе мець нейкі вынік?

Намесьнік міністра Варанецкі атрымаў абсалютна адназначны мэсыдж, што ня будзе так, каб розныя краіны па-рознаму ацанілі нашы падзеі, але ўсе краіны Эўразьвязу гавораць у адзін голас
Мілінкевіч:
Я думаю, што цяжка намесьніку міністра Варанецкаму зьявіцца на прэс-канфэрэнцыі, таму што адна справа, калі ў Беларусі па-прапагандысцку беларускім тэлебачаньнем ацэньваецца тое, што адбылося, і зусім іншая справа – стаяць перад вольнымі журналістамі і тлумачыць, што ж цяпер адбываецца ў нашай краіне. Намесьнік міністра Варанецкі атрымаў абсалютна адназначны мэсыдж, што ня будзе так, каб розныя краіны па-рознаму ацанілі нашы падзеі, але ўсе краіны Эўразьвязу гавораць у адзін голас. Ацэнка жорсткая – Беларусь мусіць вярнуцца ў рэчышча дэмакратыі, інакш яна выпадае з эўрапейскіх працэсаў інтэграцыі.

Вельмі многа краіна губляе, таму што тое, што было заплянавана па розных праграмах разьвіцьця эканомікі, памежнага супрацоўніцтва – усё гэта прыпыняецца, для Беларусі гэта вельмі сур'ёзны ўдар.

Абламейка:
Сёньня ў Браціславе – апошні дзень працы канфэрэнцыі па бясьпецы "Globsec-2011". Як да падзеяў у Беларусі настроеныя яе ўдзельнікі? Ці не чакаецца прыняцьце нейкіх дакумэнтаў у справе Беларусі сёньня? Як наогул яна праходзіць?

Мілінкевіч:
Ня гледзячы на падзеі, якія сёньня захапілі тэлебачаньне – гэта краіны Магрыбу, дзе ідуць рэвалюцыі – Беларусь застаецца вельмі важнай тэмай на гэтым сымпозіюме, тэмай нумар адзін. Не выпадкова першая сэсія была прысьвечана Беларусі, і на ёй прайшла вялікая дыскусія пра тое, што ж адбылося, чаму адвярнуўся ад дэмакратыі беларускі кіраўнік і што можна зрабіць у гэтай сытуацыі, як можна вызваліць вязьняў. Салідарнасьць застаецца тэмай №1. Таксама гаварылася на канфэрэнцыі і пра стратэгічнае разьвіцьцё дачыненьняў. Гаварылі пра тое, што трэба павялічыць стыпэндыі Эразмуса – гэта эўрапейская студэнцкая прагрма – каб беларуская студэнцкая моладзь не адчувала ізаляцыі рэжыму. Гаварылі таксама пра культурніцкія сувязі, пра супрацоўніцтва на ўзроўні грамадзкіх арганізацый. Гаварылі, што абмежаваньні, якія сёньня ёсьць, павінны мінімальна датычыцца беларускай дэмакратычнай супольнасьці, і я думаю, так і адбудзецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG