У Лібіі авіяцыя, якая падпарадкуецца Кадафі, працягвае наносіць авіяудары па пазыцыях антыўрадавых сіл на ўсходзе краіны.
Паводле сьведкаў, атакаваныя аэрапорт горада Брэга і пазыцыі антыўрадавых сіл у Аджабіе.
У чацьвер пачалася эвакуацыя тысячаў чалавек, якія сабраліся на мяжы паміж Лібіяй і Тунісам.
Прадстаўнік Эўразьвязу па пытаньнях гуманітарнай дапамогі Крысталіна Георгіева паведаміла пасьля паездкі да лібійскай мяжы ў чацьвер, што ЭЗ вылучыць 30 мільёнаў эўра для дапамогі лібійскім уцекачам.
Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн у той жа дзень заявіў, што альянс не мае намеру ўмешвацца ва ўзброены канфлікт у Лібіі, але распрацоўвае пляны на выпадак далейшага пагаршэньня сытуацыі ў гэтай краіне.
Расмусэн адзначыў, што рэзалюцыя Рады бясьпекі ААН аб санкцыях супраць рэжыма Кадафі не прадугледжвае ўжываньне сілы.