Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шаўчук усё роўна зьбіраецца выступаць у Беларусі


Юры Шаўчук
Юры Шаўчук
”Я вядома ж, расстроены, бо люблю Беларусь. Што ж, буду цяпер прыяжджаць на “кватэрнікі”, як раней”, – сказаў Шаўчук у інтэрвію “Камсамолцы”.

У студзені ў асабісты блог Уладзіміра Някляева, які і пасьля арышту палітыка працуе ў інтэрнэце, прыйшло паведамленьне ад Юрыя Шаўчука:

"Вельмі трывожыць лёс Уладзімера Някляева, майго добрага знаёмага, і іншых апазыцыянэраў, схопленых уладамі Беларусі падчас мірнай акцыі ў Менску 19 сьнежня 2010 году. Малюся аб найхутчэйшым вызваленьні выдатных грамадзян, сыноў цудоўнай краіны, якія шукаюць для яе дабра і сьвятла, неабыякавых да яе будучыні. Свабоду палітзьняволеным! З павагай — Юры Шаўчук, гурт "ДДТ", Санкт-Пецярбург, Расея".

Раней Юры Шаўчук разам зь іншымі вядомымі беларускімі і расейскімі музыкамі заклікаў афіцыйны Менск адпусьціць усіх затрыманых падчас акцыі пратэсту 19 сьнежня. Зварот падпісалі Сяргей Міхалок і гурт «Ляпіс Трубяцкой», Юрый Шаўчук і гурт «ДДТ», лідэр гурту «НАІВ» Іван Аляксееў, больш вядомы як NOIZE MC, гурт «Элізіум», Дзьмітры «Сід» Спірын і гурт «Тараканы!» і інш.

ДДТ, НАІВ, Тараканы, Ляпіс Трубяцкой, Сьпірын аказаліся ў “чорным сьпісе” асобаў, якіх нібыта забаронена ўзгадваць у афіцыйных СМІ. Міністэрства інфармацыі абвяргае існаваньне такога сьпісу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG