Міністар энэргетыкі Літвы Арвідас Сэкмокас прапанаваў расейскаму газаваму канцэрну "Газпром" дамовіцца наконт новай цаны на газ на працягу 60 дзён, паведамляе агенцтва Delfi.
У адваротным выпадку Вільня пагражае зьвярнуцца ў Стакгольмскі арбітражны суд з пазовам ануляваць дамову аб куплі "Газпромам" літоўскага газавага апэратара Lietuvos dujos і прымяніць рэстытуцыю.
Літоўскі бок сьцьвярджае, што паводле новай дамовы, цана расейскага газу для Літвы на 15% вышэйшая, чым для "суседніх краінаў", што парушае ўмовы прыватызацыі кампаніі.
"Газпрому" належыць 37,1% акцыяў Lietuvos dujos. Астатнімі ўласьнікамі зьяўляюцца нямецкі канцэрн Ruhrgas International (38,9%), Міністэрства энэргетыкі Літвы (17,7%) і шэраг фізычных асобаў (6,3%).