Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заява: «У Беларусі будуюць доўгатэрміновую паліцэйскую дыктатуру»


Менск, 19 лютага 2010
Менск, 19 лютага 2010
З заклікам «распачаць увядзеньне дадатковых абмежавальных мераў, уключна з абмежаваньнямі візавага ды фінансавага характару, у дачыненьні да фігурантаў палітычных рэпрэсій у межах справы па падзеях 19-20 сьнежня мінулага года, у тым ліку ў дачыненьні да сьледчых Камітэта дзяржаўнай бясьпекі, Міністэрства ўнутраных справаў, якія задзейнічаны ў несправядлівых судовых працэсах пракурораў ды судзьдзяў, што выносяць заведама неправасудныя палітычна матываваныя прысуды, а таксама іх беспасярэдніх кіраўнікоў» сёньня зьвярнуліся да міжнароднай грамадзкасьці прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі (Партыя БНФ, АГП, БХД, «Справядлівы сьвет») .

Гэту ды іншыя прапановы прадстаўнікі дэмакратычных сілаў матывуюць тым, што «прэзыдэнцкія выбары ў краіне сталі пачаткам маштабнай кампаніі рэпрэсій супраць апанэнтаў дзеючага рэжыму. Так, паводле паведамленьняў зьняволеных, у тым ліку экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксея Міхалевіча, у дачыненьні да абвінавачаных па падзеях 19-20 сьнежня ўжываюцца як псыхалягічныя, так і фізычныя катаваньні з мэтай прымусіць іх даць супраць сябе сьведчаньні ды схіліць іх да супрацоўніцтва з КДБ».

У заяве таксама адзначаецца, што «падзеі, якія адбываюцца цяпер у Беларусі, зьяўляюцца беспрэцэдэнтнымі. Было б памылкай трактаваць гэтыя працэсы як выпадковыя і кароткачасовыя. Цяпер у Беларусі адбываецца плянамернае і сыстэмнае выкараненьне іншадумства і пабудова доўгатэрміновай паліцэйскай дыктатуры. Умацаваньне падобнага кшталту рэжыма пагражае стварэньнем ачагу небясьпекі, які будзе пастаяннай крыніцай дэстабілізацыі на эўрапейскім кантынэнце».

Тэскт звароту ўзгаднілі і падпісалі ў электронным выяглядзе Сяргей Калякін, Леў Марголін, Віталь Рымашэўскі і Аляксей Янукевіч. Цяпер вырашаецца, у якія канкрэтна міжнародныя арганізацыі і ў якія краіны ён будзе накіраваны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG