Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Воблачнасьць, працягнецца пацяпленьне, чакаецца тэмпэратура –2 – -4 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, прэсавая канфэрэнцыя арганізатараў эўрапейскай культурнай кампаніі "Адчыняй Беларусь – адчыняй Эўропу" (гатэль Эўропа)

Менск, прэзэнтацыя кампаніі салідарнасьці "Страху няма" (пр-т Незалежнасьці, 80 – 73).

Менск, ушаноўваньне Вольгі Бабковай і Сяргея Шапрана – ляўрэатаў прэмій імя Алеся Адамовіча і Францішка Багушэвіча (офіс ПЭН-цэнтру)

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Бішкек. Візыт міністра замежных справаў Літвы, дзейнага старшыні АБСЭ Аўдроніса Аджубаліса ў Кіргізстан

Браціслава. Сустрэча міністраў замежных справаў краін Вышаградзкай групы, Нямеччыны, і краін-сябраў «Усходняга партнэрства»

Бангкок. Нарада ўдзельнікаў перамоваў аб рэгуляваньні зьменаў клімату (больш за 200 краін)

Вашынгтон. Візыт прэзыдэнта Мэксыкі Фэліпэ Кальдэрона

Франкфурт. Пасяджэньне рады Цэнтральнага банку Эўропы

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1067: адбылася бітва на рацэ Нямізе паміж войскам Усяслава Чарадзея i злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Pyci. Першая згадка Менску ў крыніцах.

1861: у Расейскай Імпэрыі скасаванае прыгоннае права: Аляксандар II выдаў маніфэст аб вызваленьні сялян

1917: У Кіеве ўтвораная Ўкраінская Цэнтральная Рада

1918: заключаны Берасьцейскі мір паміж Расеяй і Нямеччынай

1933: У Патсдаме канцлер Нямеччыны Адольф Гітлер абвясьціў пра ўтварэньне “Трэцяга рэйху”

1991: На рэфэрэндуме ў Латвіі 74% насельніцтва прагаласавала за незалежнасьць ад СССР, у Эстоніі – 83%

Нарадзіліся:

1843 : Аляксандар Грэм Бэл, амэрыканскi навукоўца, вынаходнiк тэлефону

1899: Юры Алеша, савецкi пiсьменьнiк

1942 — Уладзімер Кавалёнак, беларускі касманаўт

Памерлі:

1767 — Ян Гляўбіц, клясык беларускай архітэктуры

1900 — Валенці Швыкоўскі, маршалак пружанскі, удзельнік паўстаньня 1863 году, мэцэнат

1953 — Мікола Равенскі, беларускі кампазытар

1944 — Францішак Аляхновіч, беларускі пісьменьнік

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень пісьменьніка
Марока – Дзень трону
Судан – Дзень нацыянальнага адзінства
Японія – Дзень дзяўчынак

МІНУС 365:


Сьледчыя дапыталі Ірыну Халіп і Андрэя Саньнікава

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Расстрэлы адбывалiся штораз часьцей. Рэдка мiнаў панядзелак, каб аўтамабiль не павёз кагосьцi на Камароўку.

Нiхто з нас ня ведаў, што яго чакае. Адзiн меў больш шансаў быць расстрэленым, другi – менш. Вось i ўся розьнiца...

Гук аўтамабiльнага матору, аднак, электызаваў усiх. Сьмех змаўкаў, гутарка спынялася, сваркi зацiхалi... Ужо чуваць у калiдоры хаду... Iдуць. Ужо... Не... Абмiнулi нашую камэру. Недзе заскрыгатаў у дзьверах ключ...

Чуваць праз сьценку: "Собирайся с вещами".

Нiколi наперад ня кажуць, што вядуць на расстрэл. Толькi у калiдоры...

На калiдоры нейкая кароткая барацьба, нейкi заглушаны, што ня здолеў вырвацца з грудзей, крык...

Рот запхнуты тампонам. Рукi зьвязаны...

Зноў хада колькi параў ног. Гудзеньне матору аддаляецца. Зноў цiшыня. Ува ўсiх зьбялелыя твары, вочы блiшчаць перапудам. Час плыве. Камарныя жыхары памалу вяртаюцца да свайго вастрожнага жыцьця...

Але доўга яшчэ адчуваецца подых сьмерцi.


Францішак Аляхновіч, "У капцюрох ГПУ"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG