Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН выбачылася перад Менскам


ААН адклікала закіды на адрас Беларусі адносна падазраваных паставак трох баявых верталётаў у Кот-д'Івуар для сілаў дэ-факта кіраўніка гэтай краіны Лярана Гбагбо.

У мінулым месяцы Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў занепакоенасьць у сувязі з паведамленьнямі аб магчымай пастаўцы Гбагбо ўзбраеньняў зь Беларусі. Пан Гі Мун заклікаў абмеркаваць пытаньне аб парушэньні Менскам міжнароднага эмбарга на пастаўкі зброі.

Беларускія ўлады гэтыя закіды зьняпраўдзілі.

2 сакавіка ААН выбачылася перад Беларусьсю. Намесьнік Генэральнага сакратара ААН па міратворчых апэрацыях Ален Леруа узяў на сябе адказнасьць за ўчыненую памылку і выбачыўся перад прадстаўніком Беларусі ў ААН Зінаідай Калантай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG