Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мандат Рады ЭЗ на перамовы аб візах не азначае бясплатных віз для беларусаў



Рада Эўразьвязу дазволіла Эўракамісіі пачаць перамовы з Беларусьсю аб спрашчэньні візавага рэжыму. Вынікам можа быць падпісаньне дамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму і дамовы аб рэадмісіі.

У апошні дзень лютага “прадстаўнікі ўсіх 27 краін – чальцоў ЭЗ адзінагалосна падтрымалі рашэньне, якое дазваляе Эўракамісіі пачаць перамовы па гэтым пытаньні, калі яна палічыць сытуацыю адпаведнай і спрыяльнай”, -- паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай прэсавую службу Рады Эўразьвязу.

Паводле прэсавага сакратара Ёхэна Мюлера, “рашэньне зьяўляецца знакам для народу Беларусі, што мы не ставімся да яго гэтаксама, як да Аляксандра Лукашэнкі і некаторых іншых прадстаўнікоў беларускай дзяржавы”.

Рашэньне Рады Эўразьвязу ў МЗС Беларусі пакуль не камэнтуюць.

Кіраўніца Офісу за дэмакратычную Беларусь у Брусэлі Вольга Стужынская патлумачыла ў інтэрвію Радыё Свабода, што “мандат Рады Эўразьвязу на пачатак перамоваў аб візавым спрашчэньні (фасілітацыі)” – адказ на тыя прапановы, што былі дасланыя Эўракамісіяй у лістападзе 2010 г.

“Мандат па візавай фасілітацыі не азначае мандат па зьняцьцю візавага рэжыму альбо адмене ўвогуле кошту віз”, --падкрэсьлівае Вольга Стужынская. --“Візавая фасілітацыя – гэта зьніжэньне кошту візы да 35 эўра і таксама спрашчэньне выдачы візаў”.

Бясплатныя нацыянальныя візы для Беларусі ўжо ўвялі Польшча, Латвія, Нямеччына, Эстонія. А вось кошт шэнгенскай візы для беларусаў па-ранейшаму застаецца 60 эўра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG