Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр рэжысэр Валеры Рубінчык


Ня стала вядомага кінарэжысэра і сцэнарыста Валерыя Рубінчыка. Рэжысэр фільма «Дзікае паляваньне караля Стаха» памёр на 71-м годзе жыцьця.

Рубінчык нарадзіўся 17 красавіка 1940 году ў Менску. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у Менску (1962), затым рэжысэрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытуту кіно. Ад 1969 году працаваў на «Беларусьфільме», ад 1990 — на «Масфільме».

Ён зьняў больш за 20 фільмаў, сярод іх «Апошняе лета дзяцінства» (1974 год), «Вянок санэтаў» (1976), «Дзікае паляваньне караля Стаха» (1979) ды інш. За «Дзікае паляваньне» ён атрымаў прыз журы кінафэстывалю ў Манрэалі

Пахаваньне пройдзе 4 сакавіка. Месца ўдакладняецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG