Папулярны міністар абароны Нямеччыны Карл-Тэадор цу Гутэнбэрг, падаў у адстаўку ў сувязі з абвінавачваньнямі, што частка ягонай доктарскай дысэртацыі зьяўляецца плягіятам. Яго адстаўка – сур'ёзны ўдар па пазыцыях канцлера Ангелы Мэркэль і яе партыі, якая рыхтуецца да мясцовых выбараў у трох землях Нямеччыны ў сакавіку.
39-гадовы арыстакрат і былы міністар эканомікі Карл-Тэадор цу Гутэнбэрг, якога абвінавацілі ў тым, што частка ягонай доктарскай дысэртацыі з’яўляецца плягіятам, паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі, што рашэньне аб адстаўцы было "самым балючым рашэньнем у яго жыцьці".
На мінулым тыдні ўнівэрсытэт Байройта пазбавіў Гутэнбэрга званьня доктара пасьля таго, як ён прызнаўся, што ў яго дысэртацыі былі "недахопы". Першапачаткова ён адкідаў абвінавачваньні ў плягіяце як "абсурдныя".
Былы міністар папрасіў прабачэньня ва ўнівэрсытэта, хаця наўпрост і не прызнаў слушнасьць абвінавачваньняў.
Нямецкія СМІ, аднак, паведаміў, што шматлікія кавалкі дысэртацыі Гутэнбэрга пра разьвіцьцё канстытуцыйнага права ў Эўразьвязе і ЗША, абароненай у 2006 годзе, былі ўзятыя са старых газэтных артыкулаў і іншых навуковых публікацый, без належных спасылак.
Гутэнбэрг сёньня прызнаў, што скандал, падчас якога прэса дала яму мянушкі "барон Cut-And-Paste" (выразаць і ўставіць) і "Цу Гуглбэрг" (ад назвы пошукавай сыстэмы Google), дабіў яго: "Я заўсёды быў гатовы змагацца, але я дасягнуў мяжы сваіх сілаў".
Былы міністар паведаміў, што скандал вакол яго дысэртацыі забіраў у яго шмат часу і пагражаў сарваць плян рэформы бундэсвэру. Гутэнбэрг падкрэсьліў, што вырашыў сысьці ў адстаўку, каб прадухіліць далейшую шкоду ад скандалу: “Як і ўсе людзі, я павінен прызнаваць мае слабасьці і памылкі”.
Паводле ацэнак назіральнікаў, Карл-Тэадор, разам са сваёй жонкай Стэфані – прапраўнучкай легендарнага канцлера Нямеччыны Ота фон Бісмарка, быў глямурнай постацьцю ў шэрым сьвеце нямецкай палітыкі.
Яго адстаўка зьяўляецца сур'ёзным ударам па канцлеру Ангеле Мэркэль, якая падтрымлівала Гутэнберга на працягу ўсяго скандалу. Учора быў абнародаваны адкрыты ліст 23 тысяч навукоўцаў і грамадзкіх дзеячоў з асуджэньнем канцлера за яе спробы абараніць свайго міністра.
Яго рашэньне сысьці ў адстаўку прыпала як раз на момант, калі Хрысьціянска-дэмакратычны саюз рыхтуе да выбараў у трох землях Нямеччыны ў сакавіку, у тым ліку ў паўднёва-заходняй зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг, бастыёне кансэрватыўнай партыі. Апытаньні паказваюць, што ХДС можа там атрымаць паразу.
Але адстаўка Гутэнбэрга не азначае, што ён сыходзіць з палітыкі. Апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што скандал не моцна пашкодзіў яго папулярнасьці сярод немцаў, большасьць зь якіх хацела б, каб ён застаўся на пасадзе міністра.