Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэгеран хавае лідэраў апазыцыі


Лідэры іранскай апазыцыі Мэхдзі Карубі (зьлева) і Мір Хасэйн Мусаві
Лідэры іранскай апазыцыі Мэхдзі Карубі (зьлева) і Мір Хасэйн Мусаві
Улады Ірану зьняпраўдзілі паведамленьні аб арышце лідэраў апазыцыі Мір-Хасэйна Мусаві і Мэхдзі Карубі, але не паведамляюць іх месцазнаходжаньня.

Апазыцыйныя сайты сьцьвярджаюць, са спасылкай на сем'і двух палітыкаў, што Мусаві і Карубі былі затрыманыя ў мінулы чацьвер і накіраваныя ў турму ў ваколіцах Тэгерану. Ад 14 лютага яны знаходзіліся пад хатнім арыштам.

Абодва палітыкі балятаваліся на прэзыдэнцкіх выбарах 2009 году і ачольвалі масавыя акцыі пратэсту іранскай апазыцыі супраць вынікаў галасаваньня.
XS
SM
MD
LG