Улады Тунісу легалізавалі рух Энханда – праз 30 гадоў пасьля яго заснаваньня. Умерана-ісламісцкі рух быў заснаваны ў 1981 годзе інтэлектуаламі, якіх натхнілі ідэі эгіпэцкага Мусульманскага братэрства. Яго лідэр Рашыд Ганушы вярнуўся ў Туніс у студзені, пасьля 20-гадовага выгнаньня ў Лёндане.
Таксама сёньня часовы ўрад Тунісу пакінулі яшчэ два міністры. На мінулым тыдні ў адстаўку падалі тры чальцы часовага ўраду разам з прэм'ер-міністрам.
Гэта адбылося на фоне масавых пратэстаў супраць кіраўнікоў часовага ўраду, якіх апазыцыя вінаваціць у сувязях са зрынутым прэзыдэнтам краіны Бэн Алі.