Віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі зьвярнуўся да Генэральнага пракурора Рыгора Васілевіча з патрабаваньнем прыняць меры пракурорскага рэагаваньня па фактах катаваньняў, якія былі агучаныя 28 лютага ў СМІ былым кандыдатам у прэзыдэнты Аляксеем Міхалевічам.
А.Бяляцкі зьвяртае ўвагу Генэральнага пракурора на тое, што “свабода ад катаваньняў носіць абсалютны характар і не падлягае абмежаваньням ні пры якіх умовах. Ужываньне катаваньняў забаронена арт. 25 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама шэрагам міжнародных актаў у галіне правоў чалавека, ратыфікаваных Рэспублікай Беларусь – Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт. 7) і Канвэнцыяй супраць катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасьць відаў абыходжаньня і пакараньня ААН.
Дзеяньні службовых асоб КДБ і МУС у дачыненьні да А.Міхалевіча адназначна сьведчаць пра парушэньне імі абсалютнай забароны на ўжываньне катаваньняў і зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства.”
А.Бяляцкі піша, што мае сур’ёзныя падставы лічыць, што катаваньні і іншыя жорсткія, бесчалавечныя віды абыходжаньня дапускаюцца і да іншых асобаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай.
А.Бяляцкі просіць Генэральную пракуратуру ўстанавіць і прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці асобаў, якія дапускалі дадзеныя катаваньні і іншыя бесчалавечныя віды абыходжаньня з асобамі, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ і СІЗА №1 МУС, - паведамляе сайт праваабарончай арганізацыі "Вясна".
Тэкст заявы накіраваны на адрас Генэральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча.