Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадафі: "Мой народ любіць мяне"


Жыхары лібійскага гораду Бэнгазі сьвяткуюць вызваленьне ад рэжыма Кадафі. 25 лютага 2011 г.
Жыхары лібійскага гораду Бэнгазі сьвяткуюць вызваленьне ад рэжыма Кадафі. 25 лютага 2011 г.
Лідэр Лібіі Муамар Кадафі сказаў у інтэрвію тэлеканалу ABC, а таксама брытанскай карапарацыі BBC і выданьню "The Times", што “яго любяць увесь ягоны народ” і заявіў, што ніякіх пратэстаў у Трыпалі няма.

Кадафі сказаў, што яго народ гатовы памерці, каб абараніць яго.

“Ніякіх дэманстрацыяў увогуле на вуліцах няма”, -- заявіў Кадафі.

Тым часам, апазыцыйныя сілы цяпер кантралююць вялікія тэрыторыі на ўсходзе Лібіі і праваабронцы заяўляюць, што тысячы чалавек загінулі у часе разгону акцыяў пратэсту.
XS
SM
MD
LG