МАРОЗНА...
...але сонечна. Тэмпэратура: -18 – -8 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
У менскіх судах працэсы супраць шасьцёх удзельнікаў антыпрэзыдэнцкай дэманстрацыі 19 сьнежня 2010.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
У Гановэры пачынаецца пяцідзённы "CeBit", найбольшы кампутэрны кірмаш у сьвеце.
Старшыня АБСЭ, міністар замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, зь візытам у Казахстане.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1881 беларускі тэрарыст Ігнат Грынявіцкі кінуў бомбу ў расейскага цара Аляксандра ІІ.
У 1933 годзе пакінуў гэты сьвет беларускі паэт Уладзімер Жылка (нар. 1900). Памёр паэт у сталінскай ссылцы і пахаваны ў далёкім расейскім горадзе Уржум.
У 1810 нарадзіўся польскі кампазытар і піяніст Фрыдэрык Шапэн (пам. 1849).
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Сьвята прыходу вясны.
Дзень піва ў Ісьляндыі.
МІНУС 365:
Варушыся! Беларусы — мэтэазалежная нацыя
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Згінулі сьцюжы, марозы, мяцеліцы,
Болей ня мерзьне душа ні адна,
Сонейкам цёпленькім, зеленьню вабнаю
Абдаравала зямельку вясна.
Рэчкі бурлівыя, учора санлівыя,
Сёньня усталі, плывуць і бурляць;
Рыбкі шмыглівыя скачуць, купаюцца,
К небу прыветна з вадзіцы глядзяць.
Пушчы паважныя, зімку праспаўшыя,
Радасна песьні зайгралі свае;
Лісьці зашасталі, птушкі зачыркалі,
Сьвішча салоўка, і дзяцел клюе.
Поле травіцаю сочнай адзелася,
Выйшла скацінка і дружна скубе,
Каля скацінкі падпасьвіч з жалейкаю
Хадзіць навокал ды йграе сабе.
Грай, грай, жалеечка! Грай, грай, вясёлая!
Выйграй з вясною і долечку мне;
З пушчаю, з птушкамі, з вольнымі ветрамі
Грай мне аб шчасьці, грай аб вясьне!"
Янка Купала, "Вясна" (1906).