Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бахрэйне зноў неспакойна


У Манаме – сталіцы Бахрэйну – сёньня пратэстоўцы заблякавалі ўваход у будынак верхняй палаты Нацыянальнай асамблеі, што прывяло да часовага спыненьня яе працы. Да пратэстоўцаў далучыліся вучні некалькіх школаў. Яны наладзілі дэманстрацыі побач з будынкам парлямэнту і ў сваіх навучальных установах.

Кароль Хамад на мінулым тыдні зрабіў некаторыя перастаноўкі ва ўрадзе, каб паказаць сваю гатовасьць да дыялёгу з апазыцыяй. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў пра схільнасьць караля Бахрэйну да рэформаў і падтрымаў намаганьні манарха, скіраваныя на правядзеньне грамадзкага дыялёгу.

За час выступаў пратэсту, якія пачаліся тыдзень таму, у Бахрэйне загінулі сем чалавек.
XS
SM
MD
LG