У Літве на муніцыпальных выбарах, што адбыліся ў нядзелю, перамагаюць апазыцыйныя партыі. Паводле папярэдніх дадзеных выбркамаў, найболей галасоў атрымліваюць сацыял-дэмакраты. Кіроўная партыя "Саюз айчыны – Хрысьціянскія дэмакраты" – на другім месцы. Трэцяя і чацьвёртая пазыцыі – у апазыцыйных Партыі працы і партыі "Парадак і справядлівасьць".
Яўка выбарцаў была вышэйшая, чым у мінулыя гады – 44 працэнты, хаця парогу актыўнасьці заканадаўства Літвы не прадугледжвае.
Яўка выбарцаў была вышэйшая, чым у мінулыя гады – 44 працэнты, хаця парогу актыўнасьці заканадаўства Літвы не прадугледжвае.