Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя: кіраўніца МЗС пакідае пасаду з-за Тунісу


Францускі міністар замежных спраў Мішэль Аліот-Мары сышла ў адстаўку пасьля трох месяцаў на сваёй пасадзе.

Паведамляецца, што гэты крок быў выкліканы крытыкай яе сувязяў з атачэньнем зрынутага прэзыдэнта Тунісу Бэн Алі.

Выявілася, што падчас пратэстаў у Тунісе, якія прывялі да зьвяржэньня кіраўніка дзяржавы, Аліот-Мары правяла адпачынак у Тунісе, скарыстаўшыся бясплатным палётам, які ёй арганізаваў бізнэсовец, блізкі да былога прэзыдэнта гэтай краіны.
XS
SM
MD
LG