Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: прэзыдэнта пакідаюць саюзьнікі


У Емэне два ўплывовыя племянныя лідэры заявілі аб сваім выхадзе зь кіроўнай партыі на знак пратэсту супраць гвалту, які ўрадавыя сілы ўжылі супраць пратэстоўцаў. Напярэдадні салдаты адкрылі агонь па дэманстрантах у горадзе Адэн, забіўшы прынамсі чатырох чалавек і параніўшы каля 40.

Масавыя пратэсты ў пятніцу сталі найбуйнейшымі ў гісторыі краіны. Каля 180 тысяч чалавек па ўсёй краіне выйшлі на вуліцы з патрабаваньнем дэмакратычных пераменаў.

Пратэсты працягваюцца і сёньня. Паведамляецца, што за 10 дзён ад пачатку масавых выступаў у краіне з патрабаваньнем адстаўкі шматгадовага прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха ахвярамі закалотаў сталі 19 чалавек.
XS
SM
MD
LG