Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН абмяркоўвае Лібію


Рада бясьпекі ААН распачала экстраннае паседжаньне, на якім разглядаецца пытаньне аб увядзеньні санкцыяў супраць Лібіі. Нарада праходзіць за зачыненымі дзьвярыма. Перад яе пачаткам удзельнікі сказалі, што галасаваньне па рэзалюцыі верагодна адбудзецца ўжо сёньня.

Праект рэзалюцыі прэзэнтавалі напярэдадні Францыя і Вялікая Брытанія. Сярод іншага ён прадугледжвае эмбарга на пастаўкі зброі, забарону на паездкі за мяжу для Кадафі і ягонага атачэньня, замарожваньне замежных рахункаў прадстаўнікоў лібійскіх уладаў.

У тэксьце таксама гаворыцца, што выкарыстаньне сілы супраць цывільнага насельніцтва ў Лібіі можа разглядацца як злачынства супраць чалавечнасьці, што трапляе пад юрысдыкцыю міжнароднага трыбуналу ў Гаазе.

Раней аднабаковыя санкцыі супраць Трыпалі ўвялі ЭЗ і ЗША.
XS
SM
MD
LG