Цэнтравыбаркам Казахстану ў суботу зарэгістраваў другога кандыдата для ўдзелу ў датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах, што маюць адбыцца 3 красавіка. Ім стаў сакратар ЦК Камуністычнай партыі Жамбыл Ахметбекаў. Ён сабраў у сваю падтрымку болей як 700 тысяч подпісаў.
Першым зарэгістраваным кандыдатам стаў цяперашні прэзыдэнт краіны Нурсултан Назарбаеў, які знаходзіцца ва ўладзе ўжо 20 гадоў.
Першым зарэгістраваным кандыдатам стаў цяперашні прэзыдэнт краіны Нурсултан Назарбаеў, які знаходзіцца ва ўладзе ўжо 20 гадоў.