Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 72 «Аб некаторых пытаньнях рэгуляваньня цэнаў (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь».
Указ здымае гранічныя індэксы змены адпускных цэнаў (тарыфаў) на тавары (работы, паслугі), якія вырабляюцца на тэрыторыі Беларусі, і якія раней усталёўваліся урадам.Таксама скасоўваецца рэгістрацыя гэтых цэнаў (тарыфаў), адзначылі БелТА ў прэсавай службе Лукашэнкі.
Пасьля 1 сакавіка, калі пачнуць дзейнічаць новыя правілы, скасоўваецца неабходнасьць прадастаўлення эканамічных разлікаў юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі пры вызначэньні цэнаў.
«Указ прадугледжвае захаваньне дзяржаўнага рэгуляваньня цэнаў (тарыфаў) на асобныя тавары (работы, паслугі), якія маюць найбольш важнае значэньне, на прадукцыю арганізацый-манапалістаў, а таксама на сацыяльна значныя тавары (паслугі)», — удакладняе прэсавая служба.
Кіраўнік ураду Міхаіл Мясьніковіч у зьвязку з гэтым заявіў: «Нічога дрэннага ня будзе. Няма зусім ніякіх перадумоў, каб нешта абвалілася, здарылася або ўзьляцела некуды. У нас дастаткова стабільная эканоміка. Эканоміка на ўздыме».
Інфляцыя ў Беларусі ў студзені 2011 года склала 1,4%.