Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібійскія ўлады: нафтаздабыча ў краіне не скарацілася


Прадстаўнікі нафтавага канцэрну Лібіі сьцьвярджаюць, што нягледзячы на палітычны крызіс, здабыча нафты ў краіне не скарацілася.

Тым часам Саудаўская Арабія павялічыла аб'ёмы штодзённай здабычы нафты на 7%, паведамляе агенцтва Rueters, са спасылкай на крыніцы ў Эр-Рыядзе.

На фоне абвастрэньня сытуацыі ў Лібіі кошты нафты на гэтым тыдні перавысілі пасьлякрызісны рэкорд.
XS
SM
MD
LG