Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН заклікае да "канкрэтных дзеяньняў" супраць Лібіі


Генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун заявіў Радзе Бясьпекі арганізацыі аб неабходнасьці канкрэтных дзеяньняў па вырашэньні крызісу ў Лібіі, дзе, па яго словах, ужо забітыя больш за тысячу чалавек.

Раней прадстаўнік амэрыканскага Белага дому Джэй Карні паведаміў, што ЗША не выключаюць ніякіх варыянтаў рэагаваньня на гвалт у Лібіі, у тым ліку і магчымасьць ваенных дзеяньняў.

Раней сёньня ЗША заявілі, што падрыхтавалі пакет аднабаковых санкцыяў супраць афіцыйнага Трыпалі.
XS
SM
MD
LG