Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя 26-27 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

МАРОЗНА...


...і воблачна. Тэмпэратура: -15 – -8 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


26 – Хіп-хоп фэстываль "Энэргія вуліцаў". Клюб "Рэактар", пачатак а 17.00.

27 – Вялікі блюз-фэстываль. Клюб "Мулен Руж Show". Пачатак а 16.00.

27 – Прэзэнтацыя альбому "Ніткі" Тацяны Беланогай. Менск, Фальварак "Добрыя мысьлі", вул. Магілёўская, 12. Пачатак а 18.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


26 – Прэзыдэнт Макэдоніі Георге Іванаў у Босьніі-Герцагавіне.

27 – Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан у Жэнэве.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


26 – У 1911 нарадзіўся беларускі рэлігійны дзеяч Леў Гарошка (пам. 1977).

26 – У 1918 нарадзіўся Пётар Машэраў (пам. 1980), шматгадовы кіраўнік Беларускай СССР.

26 – У 1991 Садам Хусэйн загадаў ірацкім войскам пакінуць Кувэйт.

27 – У 1902 нарадзіўся амэрыканскі пісьменьнік Джон Стэйнбэк (пам. 1968), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1962).

27 – У 1912 нарадзіўся брытанскі пісьменьнік Лорэнс Дарэл (пам. 1990).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


26 – Дзень вызваленьня Кувэйту.

27 – Дзень сьвятога роўнаапостальнага Кірыла, настаўніка Славяншчыны.

МІНУС 365:

Аляксандар Рыбак выконвае "Купалінку" ў Празе.

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Жанчына піша свае найлепшыя любоўныя лісты мужчыну, якому здраджвае".

"Сьляпое не каханьне, а рэўнасьць".

"Гісторыя гэта бясконцае паўтарэньне няправільнага ладу жыцьця".

"Для жанчыны можна зрабіць толькі тры рэчы – пакахаць яе, адпакутаваць зь яе прычыны, абярнуць яе ў літаратуру".


Лорэнс Дарэл
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG