Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: актывісту забаранілі пікет у Дзень міліцыі


Аляксандар Кузьняцоў
Аляксандар Кузьняцоў
Кіраўнік віцебскай «Моладзі БНФ» і адзін са стваральнікаў руху «Вольны шлях» Аляксандар Кузьняцоў атрымаў адмову зь Першамайскага райвыканкаму. Ён падаваў заяўку на правядзеньне пікету 4 сакавіка з мэтаю «публічнага выражэньня пратэсту супраць незаконных дзеяньняў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян».

Гарвыканкам адмовіў актывісту на падставе таго, што той прасіў дазволу правесьці пікет на скрыжаваньні праспэкту Чарняхоўскага і праспэкту Будаўнікоў, а гэтае месца не ўваходзіць у лік тых, якія вызначаныя органамі ўлады для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Паводле Аляксандра Кузьняцова, праводзіць пікет у малалюдных парках, афіцыйна вызначаных уладамі, проста немэтазгодна. Актывіст зьбіраўся раздаваць мінакам улёткі з інфармацыяй пра падзеі 19 сакавіка — пра міліцэйскі разгон масавай акцыі пратэсту. І таму пікет адмыслова прымеркаваны да Дня беларускай міліцыі, кажа спадар Кузьняцоў:
Быў ужыты тэрор з боку супрацоўнікаў міліцыі, і мы хацелі б данесьці гэтую інфармацыю да людзей.

«Мы вырашылі падаць заяўку на пікет, бо 19 сьнежня быў гвалт над народам, і таму 4 сакавіка — гэта, на жаль, ужо ня сьвята. Быў ужыты тэрор з боку супрацоўнікаў міліцыі, і мы хацелі б данесьці гэтую інфармацыю да людзей».

Летась праваабаронца Павал Левінаў таксама зьвяртаўся да мясцовых уладаў па дазвол на пікет, каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці да фактаў парушэньня міліцыянтамі канстытуцыйных правоў грамадзян. Акцыя таксама прымяркоўвалася да Дня беларускай міліцыі, і правесьці яе таксама не дазволілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG