Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Пачобут вярнуўся на Акрэсьціна


Андрэй Пачобут, архіўнае фота
Андрэй Пачобут, архіўнае фота
Журналіст Андрэй Пачобут нарэшце сустрэўся са сваімі сябрамі, якія прыехалі ў Менск, каб забраць яго пасьля вызваленьня з Акрэсьціна.

Радыё Свабода ён расказаў, што міліцыянты прымусам пасадзілі яго ў машыну, бо ён адмаўляўся, вывезьлі і высадзілі ў горадзе. Адзін зь міліцыянтаў меў аўтамат Калашнікава, зазначае Андрэй Пачобут.

Абодва мабільныя тэлефоны журналіста, калі ён спрабаваў іх уключыць, аказаліся заблякаваныя. Пазьней яму ўдалося ў салёне сувязі разблякаваць тэлефон, пасьля чаго ён на таксоўцы вярнуўся на Акрэсьціна, дзе побач з турмой яго працягвалі чакаць сябры.

Андрэй Пачобут сказаў таксама, што начальнік Акрэсьціна патрабаваў, каб ён нідзе не пісаў пра турму і не даваў інтэрв’ю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG