Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туніс: буйная акцыя пратэсту


У Тунісе дзясяткі тысяч чалавек, бальшыню зь якіх складаюць студэнты, выйшлі на дэманстрацыю з патрабаваньнем адстаўкі часовага ўраду. Маніфэстанты таксама скандуюць лёзунгі супраць лібійскага лідэра Муамара Кадафі.

Як паведамляе агенцтва France-Presse са спасылкай на пратэстоўцаў і арганізацыю Чырвогага Крыжу, гэта самая буйная акцыя пратэсту ў Тунісе пасьля зьвяржэньня прэзыдэнта Бен Алі ў сярэдзіне студзеня ў выніку народных выступаў.
XS
SM
MD
LG