Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка адмовіў у памілаваньні асуджаным на сьмерць


Як паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна", кіраўнік Беларусі адмовіў у памілаваньні двум асуджаным на сьмерць жыхарам Гародні Андрэю Бурдыка і Алегу Грышкаўцову.

14 траўня 2010 года яны былі засуджаныя да сьмяротнага пакараньня за ўзброены напад на кватэру ў Гародні ў кастрычніку 2009 года.

17 верасьня судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйныя скаргі Бурдыкі і Грышкаўцова і пакінула іх без задавальненьня, а прысуд — без зьмяненьня.

Напачатку сьнежня 2010 года ў Камітэт па правах чалавека ААН года былі пададзеныя індывідуальныя паведамленьні гэтых асуджаных. У паведамленьнях утрымліваецца просьба прымяніць меры часовай абароны і не прыводзіць прысуд у выкананьне, пакуль справа не будзе ўсебакова разгледжаная ў Камітэце па правах чалавека ААН.

Пра гэта праінфармаваныя кампэтэнтныя органы Рэспублікі Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG