Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі крадуць самалёты


Былы супрацоўнік управы "Росрезерва" ў Прыволскай фэдэральнай акрузе Расеі Андрэй Сілякоў атрымаў 11 гадоў турмы за крадзеж чатырох самалётаў МіГ-31. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на агенцтва РИА Новости і рашэньне Ніжагародзкага абласнога суду Расеі.

Акрамя крадзяжу самалётаў, Сілякова прызналі вінаватым у незаконным продажы болей як 35 тысяч тонаў мазуту.
XS
SM
MD
LG