Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірацкі прэм'ер заклікаў не праводзіць "Дзень гневу"


Прэм’ер-міністар Іраку Нуры аль-Малікі заклікаў грамадзян не браць удзел у заплянаваных на сёньня антыўрадавых дэманстрацыях.

У часе выступу па тэлебачаньні, аль-Малікі заявіў, што пратэсты імкнуцца выкрастаць у сваіх мэтах “ворагі свабоды і дэмакратыі”, прыхільнікі былога дыктатара Садама Хусэйна і тэрарысты з “Аль-Каеды”.

Раней у сацыяльных сетках у інтэрнэце зьявіліся заклікі правесьці ў пятніцу ў Іраку “Дзень гневу” – масавыя пратэсты супраць ураду, па прыкладу падзеяў у Тунісе, Эгіпце і іншых арабскіх краінах.
XS
SM
MD
LG